События

Актуальные события Республиканского центра инновационного и технического творчества.

Mar 25, 2016
«КРАІНА МАЯ ДАРАГАЯ» РЭСПУБЛІКАНСКІ КОНКУРС ФОТАЗДЫМКАЎ

У сакавіку-кастрычніку 2016г. у адпаведнасці з планам правядзення асноўных мерапрыемстваў у рамках рэспубліканскай акцыі навучэнскай моладзі «Жыву ў Беларусі і тым ганаруся» праводзіцца Рэспубліканскі конкурс фотаздымкаў «Краіна мая дарагая» (далей - фотаконкурс). Мэтай правядзення конкурса з’яўлялася з’яўляецца грамадзянскае і патрыятычнае выхаванне дзяцей і моладзі праз іх актыўнае ўключэнне ва ўсебаковае вывучэнне гісторыі, культуры і прыроды роднага краю.

Конкурс праводзіцца па наступных намінацыях:
«Беларусь сінявокая» (пейзаж – сельскі і гарадскі, рэкі і азёры);
«Дзівоснае побач» (раслінны і жывёльны свет Беларусі);
«Беларусь у фармаце 3D» (стэрэафотаздымкі па наступных тэматыках: сельскі і гарадскі пейзаж, жывёлы Беларусі, помнікі гісторыі і культуры Беларусі);
«Навуковае фота» (фотаздымкі, зробленыя ў працэсе навуковых даследванняў).

Фотаздымкі павінны быць зроблены на тэрыторыі Беларусі.

У кожнай намінацыі работы будуць разглядацца ў трох узроставых катэгорыях:
з 6 да 11 гадоў уключна;
з 12 да 15 гадоў уключна;
з 16 да 31 года ўключна.

Патрабаванні да афармлення фотаработ.

Фотаработы павінны быць прадстаўлены ў каляровым ці чорна-белым варыянце на фотапаперы фармату ад 20 да 30 см па доўгаму боку (без паспарту). Дадаткова прадстаўляецца электронны варыянт фотаработ у фармаце JPЕG не меньш чым 2000 пікселяў па леваму краю. Работы, якія не адпавядаюць дадзеным патрабаванням, да конкурсу фотаздымкаў не дапускаюцца. На зваротным баку кожнай фатаграфіі павінны быць наступныя дадзеныя: назва работы; прозвішча, імя, імя па бацьку аўтара (цалкам), узрост, назва ўстановы з указаннем раёна, вобласці, адраса і нумара тэлефона. Работы неабходна дасылаць у цвёрдай упакоўцы. За пашкоджанне здымкаў пры перасылцы арганізатары адказнасці не нясуць.

Удзел у конкурсе фотаздымкаў могуць прымаць усе жадаючыя праз удзел у конкурсах, якія праводзяцца ўстановамі адукацыі, ці накіраваўшы свае работы ў адпаведнасці з дадзенымі ўмовамі непасрэдна арганізатару.

Асноўнымі крытэрыямі ацэнкі фотаработ з’яўляюцца:
арыгінальнасць сюжэту;
мастацкае адлюстраванне і раскрыццё тэмы пры дапамозе фатаграфіі;
тэхнічная якасць фотаздымка.

Колькасць работ, якія прадстаўляюцца на конкурс фотаздымкаў адным аўтарам – да шасці. У выпадку, калі будуць адабраны некалькі фатаграфій аднаго аўтара, узнагароджваецца толькі адна работа, якая атрымала найвышэйшую адзнаку. Работы, якія паступілі на конкурс фотаздымкаў, могуць друкавацца ў сродках масавай інфармацыі з указаннем іх аўтарства. Дасланыя на конкурс фотаздымкаў работы аўтарам не вяртаюцца. Работы на конкурс фотаздымкаў накіроўваюцца да 20 кастрычніка 2016 года па адрасе: 220114, г. Мiнск, вул. Макаёнка, 12 (установа адукацыі «Рэспубліканскі цэнтр інавацыйнай і тэхнічнай творчасці», з паметкай «Фотаконкурс»).

- ПИСЬМО

Контакты

  • Республика Беларусь, 220086 г.Минск, ул.Славинского,12; ул. Макаенка, 12
  • Телефон приёмной: (017) 369 78 19

Электронные обращения граждан