Banner 1

Новости

Nov 20, 2018

Мэтай правядзення рэспубліканскага конкурсу фотаздымкаў «Зямля пад белымі крыламі» з’яўляецца грамадзянскае і патрыятычнае выхаванне дзяцей і моладзі праз іх актыўнае ўключэнне ва ўсебаковае вывучэнне гісторыі, культуры і прыроды роднага краю.

Конкурс набыў вялікую папулярнасць сярод моладзі. На заключны этап рэспубліканскага конкурсу было даслана больш за 350 фотаздымкаў.

Арганізатарам фотаконкурсу з’яўляюцца Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, установа адукацыі «Рэспубліканскі цэнтр інавацыйнай і тэхнічнай творчасці».

Агульнае кіраўніцтва падрыхтоўкай і правядзеннем фотаконкурсу ажыццяўлялася ўстановай адукацыі «Рэспубліканскі цэнтр інавацыйнай і тэхнічнай творчасці».

Удзел у конкурсе прынялі навучэнцы, калектывы навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай, сярэдне-спецыяльнай, дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі згодна з Палажэннем аб правядзенні конкурсу ў двюх узроставых катэгорыях: 10-14 гадоў уключна; 15-21 год уключна.

На заключны (рэспубліканскі) этап фотаконкурсу прымалiся фотаздымкі, якія занялі 1-ае, 2-ое, 3-яе месца ў кожнай з намінацый на трэццім абласным, Мінскім гарадскім этапе. Фотаконкурс праводзіўся па наступных намінацыях:
1. ”Мой дом” (фотаздымкі пейзажа (сельскага і гарадскога);
2. “Водная прастора” (фотаздымкі рэк і азёр);
3. ”Дзікі свет” (жывёльны свет Беларусі);
4. “Вышыня” (фотаздымкі з вышыні птушынага палёту, зробленыя з пілатуемых і беспілотных лятальных апаратаў);
5. “Людзі і прафесіі” (фотаздымкі павінны характарызаваць прадстаўляемую прафесію, раскрываць яе сутнасць);
6. “Асобы і пакаленні” (фотаздымкі партрэтнага жанру (адзіночныя, парныя ці групавыя фотаздымкі людзей), якія адлюстроўваюць нацыянальны каларыт (знешне) і ракрываюць беларускі характар, самабытнасць, загадкаваць душы чалавека);
7. “Жывыя традыцыі” (рэпартажныя фотаздымкі, якія падкрэсліваюць народныя традыцыі, характар і нацыянальныя асаблівасці жыхароў Беларусі, звычаі і шматвекавую сувязь пакаленняў (нацыянальныя святы, вяселлі, абрады);
8. “Спадчына” (фотаздымкі гістарычных і культурных аб’ектаў, помнікаў архітэктуры Беларусі);
9. “Манахром” (фотаздымкі, у якіх прысутнічае градацыя аднаго колера рознай танальнасці (ад светлага да цёмнага) рознай тэматыкі;
10. “ТэхнаРух” (рэпартажныя фотаздымкі, прысвечаныя тэхнічнай творчасці: работа ў аб’яднаннях па інтарэсах тэхнічнага накірунку, спаборніцтвы па тэхнічным відах спорту).

Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў і прызёраў рэспубліканскага конкурсу фотаздымкаў «Зямля пад белымі крыламі» адбылася 19 лістапада падчас адкрыцця рэспубліканскага тыдня тэхнічнай творчасці «Юнацтва. Інтэлект. Будучыня».

СПИСОК победителей и призеров республиканского конкурса фотоснимков «Зямля пад белымi крыламi» в рамках республиканской акции «Жыву ў Беларусi i тым ганаруся»





Контакты

  • Республика Беларусь, 220086 г.Минск, ул.Славинского,12; ул. Макаенка, 12
  • Телефон приёмной: (017) 369 78 19

Электронные обращения граждан